Залаты запас Беларусі за 2016 год вырас на адну тону і на 1 студзеня 2017 года склаў 39,1 тоны, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага банка.

Пры гэтым асноўны прырост адбыўся ў другім паўгоддзі, калі залаты запас павялічыўся на 900 кг.

На 1 студзеня 2016 года залаты запас Беларусі складаў 38,1 тоны, годам раней — 36,5 тоны.

Залаты запас — гэта каштоўныя металы ў выглядзе банкаўскіх зліткаў, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Нацбанка і якія з'яўляюцца часткай Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь.

Залаты запас выступае ў ролі рэзервовага актыву ў складзе золатавалютных рэзерваў, забяспечваючы дыверсіфікацыю партфеля рэзерваў.

Як адзначаюць у галоўным банку краіны, наяўнасць залатога запасу «падтрымлівае давер рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў да здольнасці Нацбанка і ўрада выконваць свае фінансавыя абавязацельствы і праводзіць манетарную палітыку. Таксама каштоўныя металы могуць быць выкарыстаны ў выпадку неабходнасці шляхам іх продажу, абмену або выкарыстання ў разліках».

Каштоўнасці залатога запасу захоўваюцца ў Цэнтральным сховішчы Нацыянальнага банка, а таксама размяшчаюцца на рахунках і ў дэпазітах за мяжой.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?