Канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель у суботу паабяцала шукаць кампрамісаў з новаабраным прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам па пытаннях гандлю і выдаткаў на войска.

«У сваёй інаўгурацыйнай прамове ён ясна паказаў свае перакананні», — сказала Меркель на наступны дзень пасля таго як Трамп паабяцаў кіраваць згодна з прынцыпам «Амерыка перадусім».

Меркель, якая славіцца сваёй стрыманасцю, сказала: «Я дзве рэчы скажу наконт гэтага [прамовы]: па-першае, я цвёрда перакананая, што для ўсіх нас найлепш працаваць разам на аснове правілаў, супольных каштоўнасцей і сумесных дзеянняў у міжнароднай эканамічнай сістэме, міжнароднай гандлёвай сістэме і ўносіць унёсак у вайсковыя саюзы». Яна дадала: «І па-другое, трансатлантычныя адносіны ў наступныя гады будуць не менш важныя, чым у мінулыя. І я над гэтым буду працаваць. Нават калі погляды розняцца, кампрамісы і рашэнні лягчэй знаходзіць, калі адбываецца паважлівы абмен ідэямі».

На гэтым тыдні Нямеччына абвесціла, што давядзе выдаткі на абарону да 2% — лічбы, якой патрабуе адміністрацыя Трампа.

Іншае важнае пытанне для Германіі — свабода гандлю. У сваю чаргу, адміністрацыя Трампа хоча разарваць дамовы аб свабодным гандлі як з краінамі Паўночнай Амерыкі, так і Ціхаакіянскага басейна.

У цэлым погляды Трампа бліжэйшыя не да Меркель, а да яе ультраправых праціўнікаў кшталту Фраўке ці Лё Пэн.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?