Канстытуцыйнай большасцю галасоў парламент Турцыі вынес на рэферэндум папраўкі ў канстытуцыю аб пашырэнні паўнамоцтваў прэзідэнта.

Згодна з ім, прэзідэнт будзе мець права выдаваць дэкрэты, якія будуць мець моц законаў. Ён будзе таксама мець права распускаць парламент. Прызначаць міністраў таксама мае прэзідэнт.

Апазіцыя бачыць у зменах канчатковы пераход Турцыі да аўтарытарызму, што грунтуецца на асабістай папулярнасці прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?