«Напрыклад, я лічу, што абсалютна няправільна, калі Ігната Дамейку ў Чылі і Тадэвуша Касцюшку ў ЗША ўспрымаюць як прадстаўнікоў іншай дзяржавы», — сказаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Проста і смех і грэх. Макей будзе даказваць амерыканцам, што Тадэвуш Касцюшка — гэта прадстаўнік не польскай, а беларускай дзяржавы, у той час як у Мінску дагэтуль няма нават вуліцы ягонага імя. Год таму ТБМ праводзіла кампанію з мэтай «пераназваць адну з вуліц Мінска, а таксама ўсталяваць яму помнікі ў Мінску, Брэсце і на яго малой радзіме ў Косаве». Бо, маўляў, «сотні помнікаў «Салдату свабоды» размешчаныя па ўсім свеце, але, на жаль, у Беларусі прыгожых велічных скульптурных кампазіцый Касцюшку не з’явілася».

Не чуў, каб за год нешта ў гэтым плане сур'ёзна змянілася. Але гэта ж фігня, праўда? Галоўнае — амерыканцаў на месца паставіць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?