23 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да даляра ЗША, знізіўся — да еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0075 рубля (0,36%) да 2,0786 рубля.
Курс даляра знізіўся на 0,0011 рубля (0,06%) і склаў 1,935 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0089 рубля (0,27%) і склаў 3,2514 беларускага рубля за 100 расійскіх.





