Два чалавекі загінулі ў выніку ДТЗ, што адбылося 23 студзеня, каля 08.50, непадалёк ад вёскі Асінаўка Чавускага раёна.
Як паведамілі ў ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, 25-гадовая жыхарка Магілёва ехала на «жыгулях» па трасе Чавусы — Мсціслаў — мяжа Расійскай Федэрацыі. На 16 кіламетры дарогі яна не справілася з кіраваннем, аўтамабіль вылецеў у левы па ходзе руху кювет і ўрэзаўся ў прыдарожныя дрэвы.
У выніку ДТЗ кіроўца і 31-гадовы пасажыр, які ехаў на заднім сядзенні, ад атрыманых траўмаў памерлі на месцы здарэння.





