Беларускія атлеты на Алімпіядзе ў Пекіне пакажуць лепшы вынік за ўсю гісторыю выступленьня на Гульнях, лічыць А.Грыгараў

Міністар спорту і турызму Аляксандр Грыгараў лічыць, што на Алімпіядзе ў Пэкіне беларускія атлеты пакажуць найлепшы вынік за ўсю гісторыю выступленьняў нашых суайчыньнікаў на Гульнях асобнай камандай. Пра гэта ён паведаміў сёньня на ўрачыстым сходзе, прысьвечаным афіцыйнай цырымоніі провадаў беларускай спартыўнай дэлегацыі на Алімпіяду ў Пэкін. Ён нагадаў, што найбольш узнагарод летніх Алімпійскіх гульняў беларуская каманда прывезла ў 2000 годзе з Сыднэю. Тады было заваявана 17 мэдалёў, 3 зь якіх залатыя.

У Пэкіне беларуская дэлегацыя будзе самай прадстаўнічай за ўвесь час выступленьняў на Гульнях. У яе склад увойдуць 182 спартсмэны ў 26 відах спорту. Сярод атлетаў будзе 25 заслужаных майстроў спорту.

За ўсю гісторыю выспупленьняў на Алімпіядах, уключаючы савецкі пэрыяд, алімпійскімі чэмпіёнамі былі 60 беларускіх спартсмэнаў. Прычым гімнаст Віталь Шчэрба змог выйграць 6 залатых узнагарод, гімнастка Нэлі Кім — 5, фэхтавальшчыкі Віктар Сідзяк і Алена Бялова, а таксама гімнастка Вольга Корбут — па 4, барэц Аляксандар Мядзьведзь, фэхтавальшчыца Тацьцяна Самусенка і гімнастка Сьвятлана Багінская — па 3 залатыя мэдалі.

Паводле: Сяргей Вішнеўскі, БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0