У 2016 годзе ў Кітаі нарадзіліся 17,86 млн чалавек, заявіў прадстаўнік Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя і планавага дзетанараджэння Ян Вэньчжуан. Гэта самы высокі ўзровень нараджальнасці з 2000 года, піша ВВС.
Такіх паказчыкаў удалося дасягнуць нягледзячы на тое, што колькасць жанчын дзетароднага ўзросту знізілася на 5 млн чалавек.
Для параўнання, сярэдняя нараджальнасць у 2011—2015 гадах складала на 1,4 млн чалавек менш.
Такім чынам, лічаць кітайскія ўлады, адмена палітыкі «адна сям'я — адно дзіця» аказалася «вельмі своечасовай і вельмі эфектыўнай».
Кітай вырашыў унесці папраўкі ў сваю дэмаграфічную палітыку ў канцы кастрычніка 2015 года. Кіруючая камуністычная партыя дазволіла сем'ям мець па двое дзяцей.
Палітыка «адна сям'я — адно дзіця» была ўведзеная ў 1979 годзе, каб абмежаваць прырост насельніцтва. Для тых, хто хацеў мець двух дзяцей, былі прадугледжаныя штрафы і іншыя пакаранні.
У выніку колькасць працуючых грамадзян пачатала скарачацца. Цяпер улады асцерагаюцца, што працуючыя кітайцы хутка не змогуць утрымліваць насельніцтва, якое імкліва старыцца.





