Здарэнне адбылося ў нядзелю, 15 студзеня, паведамляе Onliner.by. Адзін з наведвальнікаў гарналыжнага цэнтра «Сілічы», 45-гадовы Мікалай, катаўся ў сноўпарку і вырашыў выканаць сальта назад.
Спроба скончылася трагічна. Мужчына атрымаў пералом шыйнага пазванка, пашкоджанне спіннога мозгу і быў шпіталізаваны. У шпіталі яму зрабілі аперацыю, ён апрытомнеў, аднак размаўляць не мог. Праз тыдзень мужчына памёр.





