За паўтара месяца да парламенцкіх выбараў у Нідэрландах прэм'ер-міністр краіны Марк Рутэ зрабіў гучную заяву. Ён сказаў, што ніхто не трымае ў яго краіне людзей, якія не падзяляюць яе каштоўнасці, піша ВВС.

Getty

«Альбо паводзьце сябе прыстойна, альбо з'язджайце», — заявіў Рутэ, дадаўшы, што галандцам не падабаецца, калі людзі, якія быццам бы прыехалі да іх у краіну ў пошуках свабоды, парушаюць асноватворныя прынцыпы гэтай свабоды.

Мясцовыя палітолагі лічаць, што за кошт такога рэзкага выпаду на адрас мігрантаў і бежанцаў Рутэ спадзяецца перад выбарамі ўмацаваць пазіцыі сваёй Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю.

Цяпер у апытаннях партыя Рутэ ідзе нароўні з антымігранцкай Партыяй свабоды, што рэзка набрала за апошнія месяцы папулярнасць, пад кіраўніцтвам Герта Вілдэрса, які сам некалі быў сябрам Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю.

Вілдэрс ўжо назваў свежае выказванне Рутэ ілжывым. Апазіцыйны палітык абвінаваціў прэм'ера ў крывадушнасці, заявіўшы, што той праводзіў палітыку адчыненых дзвярэй, а цяпер спрабуе падняць рэйтынг выпадамі ў адрас мігрантаў.

Палітолагі адзначаюць, што на гэты раз галоўнай тэмай перадвыбарчай кампаніі — упершыню за доўгія гады — сталі не фінансавая палітыка ўрада і не эканамічныя перспектывы, а нацыянальнае пытанне.

Парламенцкія выбары ў Нідэрландах запланаваныя на 15 сакавіка. Хоць рэйтынгі партый Рутэ і Вілдэрса пакуль блізкія, адзначаецца, што апошнім нават у выпадку перамогі наўрад ці ўдасца сфармаваць урад, бо мала хто пагодзіцца ўступіць з ім у кааліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?