Рэканструкцыя будынку былога кінатэатру «Радзіма», што на вуліцы Лізы Чайкінай, набліжаецца да завяршэньня. Цяпер тут уцяпляюць сьцены і рамантуюць глядацкую залю.
Ужо заліты падмурак для паваротнага кола сцэны і зладжана штыкетнае абсталяваньне. Хутка пачнецца мантаж сьветлавой і гукавой апаратуры.
Глядацкую залю на 200 месцаў плянуецца зрабіць у цёмна-сініх адценьнях.
У тэатры зьявяцца дзьве шатні, зімовы сад, кавярня для актораў і гледачоў. Сэзон можа пачацца крыху пазьней, чым звычайна — у кастрычніку альбо сьнежні.
Як паведамляла раней Наша Ніва, у рэпертуар тэатру могуць увайсьці спэктаклі на беларускай мове.