washingtonpost.com
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сустрэўся з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Тэрэзай Мэй. Гэта першая сустрэча Трампа на міжнародным узроўні.
Як заявіў Дональд Трамп на прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы, ён вітае права Вялікабрытаніі на самавызначэнне.
Тэрэза Мэй перадала прэзідэнту ЗША запрашэнне ад каралевы Лізаветы II прыехаць у Вялікабрытанію ў 2017 годзе. Трамп пагадзіўся. Мэй таксама распавяла, што Трамп на сто адсоткаў падтрымлівае НАТА (раней ён казаў, што Альянс састарэў).
Паводле слоў прэм'ера Вялікабрытаніі, пазней яна плануе абмеркаваць з амерыканскім прэзідэнтам барацьбу з тэрарыстамі з «Ісламскай дзяржавы».





