Ратавальнікі знайшлі патанулае ў водах Малайзіі судна, на якім знаходзіліся кітайскія турысты, і некалькі выжылых, што дрэйфавалі ў моры. Пра гэта паведамляе агенцтва «Сіньхуа» са спасылкай на Генеральнае консульства КНР у Кота-Кінабалу.

Судна было абвешчана зніклым пасля адплыцця ад Кота-Кінабалу да папулярнага ў турыстаў востраве Менгалум, які знаходзіцца ў 60 км на захад ад Малайзіі. Па дадзеных малайзійскага агенцтва па забеспячэнню суднаходства (MMEA): на борце знаходзіўся 31 чалавек, 28 з іх з Кітая.

Раней паведамлялася, што аперацыя па выратаванні ў зоне пошуку ў 400 марскіх міль затрымліваецца з-за дрэннага надвор'я.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0