Зборная Францыі стала чэмпіёнам свету па гандболе сярод мужчын.

У фінальным матчы гаспадары першынства выйгралі ў Нарвегіі з лікам 33:26.

Французы ў 6-ы раз заваявалі золата чэмпіянатаў свету (1995, 2001, 2009, 2011, 2015, 2017).

У ЧС-2017 бралі ўдзел 24 зборныя, разбітыя на чатыры групы па 6 камандаў. Беларусь заняла 3-е месца ў групе, а затым у 1/8 фіналу саступіла Швецыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0