Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ізноў абрынуўся з крытыкай на некаторыя СМІ, назваўшы іх ворагамі амерыканскага народа, паведамляе ВВС. 

На сваёй старонцы ў твітары, ён, у прыватнасці, назваў такімі тэлекампаніі NBC, ABC, CBS і CNN, а таксама газету New York Times.

«СМІ фэйкавых навін (New York Times, NBC, ABC, CBS, CNN) не з'яўляюцца маімі ворагамі, а ворагамі амерыканскага народа» — напісаў Трамп.

Раней на гэтым тыдні, каментуючы адстаўку свайго дарадцы па нацыянальнай бяспецы Майкла Фліна, Трамп папракнуў СМІ ў непрыстойнасці і распаўсюдзе фэйкавых навін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?