На аўкцыён выстаўлены чырвоны тэлефон, які належаў лідару нацысцкай Германіі Адольфу Гітлеру. Таргі пройдуць у ЗША ў гэтыя выхадныя, піша ВВС.

Тут і ніжэй фота: AFP

Тэлефон, на задняй часткі якога выгравіраванае імя Гітлера і нацысцкая сімволіка, быў знойдзены ў яго бункеры ў Берліне ў 1945 годзе.

Яго знайшлі савецкія салдаты, а затым перадалі брытанскаму брыгаднаму генералу сэру Ральфу Рэйнеру у якасці сувеніра. Тэлефон прадае сын Рэйнера.

Аўкцыён пройдзе ў горадзе Чэсапік Сіці ў Мэрылэндзе.

Аўкцыённы дом Alexander Historical Auctions заявіў, што таргі пачнуцца са 100 тысяч даляраў. Але пры гэтым арганізатары спадзяюцца, што за тэлефон заплацяць каля 300 тысяч даляраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?