Хрэсны ход у падтрымку руху супраць абортаў зробяць 25 лютага ў Магілёве, паведамілі БЕЛТА ў Магілёўскай і Мсціслаўскай епархіі.

Хрэсны ход адбудзецца па блаславенні Праасвяшчэннага епіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія. Узначаліць малітоўнае шэсце кіраўнік епархіяльнага Цэнтра абароны мацярынства і традыцыйных сямейных каштоўнасцяў іерэй Уладзімір Котаў. Узяць удзел у саборнай малітве запрашаюцца ўсе праваслаўныя хрысціяне.

Шэсце пачнецца ад храма святых Якіма і Ганны ў 9.00 пасля набажэнства (пачатак набажэнства ў 8.20). Далей маршрут хрэснага ходу пройдзе праз Спаса-Праабражэнскі кафедральны сабор, храм Царскіх пакутнікаў і ўсіх навамучанікаў Царквы Рускай, УАЗ «Магілёўская гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі», Трохсвяціцельскі сабор, храм Іконы Божай Маці «Усецарыца».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна