Следчыя праводзяць праверку па факце смерці трох маладзёнаў на пажары ў Пухавіцкім раёне, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

«Следча-аператыўная група працуе на месцы здарэння, у выніку якога сёння ноччу на пажары загінулі трое маладых людзей», — сказала Таццяна Беланог.

У межах праверачных мерапрыемстваў прызначаныя даследаванні, у тым ліку па прычыне пажару і дакладнай прычыне смерці маладых людзей. Следствам разглядаюцца ўсе версіі таго, што адбылося. Па першапачаткова атрыманых дадзеных, асноўная версія — парушэнне правіл выкарыстання пячнога абсталявання.

Пажар адбыўся ў дачным доме на тэрыторыі садовага таварыства «Матор» каля вёскі Ванькоўшчына. Загінулі сын гаспадара дома 1994 года нараджэння і маладыя людзі 1993 і 1995 гадоў нараджэння, якія знаходзіліся ў яго ў гасцях.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна