Парк высокіх тэхналогій у лютым папоўніўся новымі рэзідэнтамі, з іх улікам колькасць рэзідэнтаў парку дасягнула 165, паведамляе адміністрацыя ПВТ.

Так, на пасяджэнні назіральнага савета ПВТ 10 лютага ў якасці новых рэзідэнтаў ПВТ былі зарэгістраваныя пяць IT-кампаній: ТАА «Некстсофт» — спецыялізуецца на распрацоўцы праграмнага забеспячэння (ПЗ) на замову ў сферы web- і mobile-тэхналогій; ТАА «БелПрайм» — прадуктовая кампанія, спецыялізуецца на распрацоўцы ПЗ у сферы інтэрнэт-маркетынгу; ТАА «Йелаў софт» — спецыялізуецца на распрацоўцы мабільных праграм, воблачных сістэм і сістэм электроннага дакументаабароту ў сферы індустрыі падарожжаў, банкаўскай справы і тэлекамунікацый; ТАА «Софтарэкс Тэхноладжыес» — спецыялізуецца на распрацоўцы ПЗ у сферы аховы здароўя, дыстанцыйнай адукацыі, энергетыкі, інтэрнэту рэчаў, камп'ютарнага зроку і праграмнай інжынерыі; УП «АндэрсенБел» — спецыялізуецца на распрацоўцы ПЗ у сферы аховы здароўя, банкаўскай справы, мультымедыя.

На пасяджэнні таксама быў ухвалены новы бізнес-праект рэзідэнта ПВТ ТАА «Эпаль Софт», які прадугледжвае пашырэнне пераліку відаў дзейнасці гэтай кампаніі.

Разам з гэтым ТАА «Нівал Нетварк», СТАА «Лікавыя метады», ТАА «ПМіС-Софтпрадукт» і ТАА «Ашчадбанк-Тэхналогіі» пазбаўленыя статусу рэзідэнта ПВТ.

У 2016 годзе беларускаму Парку высокіх тэхналогій споўнілася дзесяць гадоў. Штогод у ПВТ ствараецца прыблізна тры тысячы новых працоўных месцаў. Экспарт праграмнага забеспячэння з Беларусі за дзесяць гадоў вырас больш як у 46 разоў і склаў у 2015 годзе амаль 800 млн даляраў ЗША.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?