Прыватная касмічная кампанія SpaceX адмяніла запланаваны запуск ракеты-носьбіта Falcon 9 з грузавіком Dragon за некалькі секунд да старту, паведамляе ВВС.

Ракета-носитель Falcon 9

Reuters

Уладальнік кампаніі Ілан Маск патлумачыў у твітары, што ўсе сістэмы працавалі спраўна, аднак рухавік у верхняй ступені ракеты «паводзіў сябе крыху дзіўна».

Паводле яго слоў, праблема не перашкодзіла б палёту, аднак у кампаніі хочуць вывучыць, ці не з'яўляецца яна сімптомам больш сур'ёзных непаладак.

Калі спецыялісты не знойдуць праблем у рухавіку, запуск плануецца здзейсніць у нядзелю. Ракета павінна даставіць на МКС ежу, інструменты і матэрыялы для навуковых эксперыментаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?