Кампанія Nike запусціла ў Расіі матывуючы ролік, у якім прапагандуюцца феміністычныя ідэі. У аснове сюжэту — вядомая песня «З чаго зробленыя нашы дзяўчаткі?» («Из чего же сделаны наши девчонки»).

Галоўная гераіня — дзяўчынка ў светлай сукенцы — спявае песню са сцэны, але раптам уносіць у тэкст змены: дзяўчаткі зробленыя з жалеза, з памкненняў, з волі і іншых якасцяў, у якіх традыцыйна адмаўляюць жанчынам.

У роліку зняліся вядомыя расійскія спартсменкі, танцоркі і актрысы.

У феміністычнай расійскай супольнасці многія насцярожана паставіліся да гэтага роліка, бо ён нібыта прапагандуе каштоўнасці, якія многія жанчыны даўно падзяляюць — напрыклад, заняткі спортам. З іншага боку, жанчыну нібыта ставяць перад выбарам — або быць пяшчотнай і безабароннай, або моцнай і валявой.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?