Заснавальнік Microsoft Біл Гейтс, выступаючы на Міжнароднай канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене, не выключыў магчымасць з'яўлення на Зямлі смяротна небяспечнага віруса, які лёгка можа знішчыць 30 млн людзей у год, паведамляе BBC.

Гейтс правёў аналогію з ліхаманкай Эбола і заявіў, што пагроза эпідэміі цалкам рэальная ў краінах трэцяга свету, не здольных супрацьстаяць муціраваным вірусам, супраць якіх няма лекаў.

Міжнародная канферэнцыя па бяспецы — гэта адна з асноўных пляцовак, дзе вядучыя палітыкі і эксперты абмяркоўваюць ключавыя праблемы сусветнага маштабу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна