Іслам не з'яўляецца крыніцай тэрарызму, заявіла канцлер ФРГ Ангела Меркель. Выступаючы ў суботу, 18 лютага, на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, яна заклікала аўтарытэтных прадстаўнікоў ісламу адмежавацца ад тэрарызму.

Кіраўнік германскага ўрада падкрэсліла, што чакае ад іх «выразных слоў» аб дыстанцыяванні мірнага ісламу ад ісламізму. Акрамя таго, па яе словах, варта прыцягваць ісламскія дзяржавы да барацьбы супраць тэрарызму, піша DW.

З сучаснымі выклікамі немагчыма справіцца ў адзіночку, паказала далей Меркель. Толькі ў супрацоўніцтве сусветная супольнасць здольная вырашыць задачы, якія ўзніклі перад ёй, заявіла яна. Так, важныя сусветныя праблемы неабходна ўладжваць ў супрацоўніцтве з ЗША і Расіяй, лічыць нямецкі лідар.

Адносіны Еўрасаюза з РФ застаюцца складанымі, але супрацоўнічаць з Масквой неабходна, каб змагацца з тэрарызмам, падкрэсліла Меркель. «Сумесная барацьба супраць ісламскага тэрарызму — гэта сфера, у якой у нас аднолькавыя інтарэсы і ў якой мы можам працаваць разам», — дадала яна.

Адначасова кіраўнік урада ФРГ падкрэсліла важную ролю Вашынгтона ў барацьбе супраць джыхадзістаў. Еўропа не змагла б справіцца з гэтай задачай без ЗША, упэўненая яна. «Нам неабходная ваенная сіла Злучаных Штатаў», — адзначыла Меркель.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?