«Марш абураных беларусаў», які адбыўся 17 лютага ў Мінску, проста парваў інфармацыйную прастору Беларусі — за суткі, што прайшлі з акцыі, яе ўжо прагледзеў мільён! 

Чытайце: У Мінску некалькі тысяч чалавек выйшлі на Марш абураных беларусаў

Так, жывыя трансляцыі на Youtube толькі чатырох СМІ, што працавалі ў эфіры на шэсці, сукупна ўжо маюць больш за 900 тысяч праглядаў. 

За суткі відэаанлайн «Нашай Нівы» набраў пад 200 тысяч праглядаў, столькі ж — у радыё «Свабода», 350 тысяч — у «TUT.by» і 100 тысяч у «Белсата».

Сюды ж можна дадаць дзясяткі відэа і трансляцый, што рабіліся звычайнымі людзьмі ці блогерамі, якія не маюць шырокай аўдыторыі.

Пры гэтым лічбы ўвесь час індэксуюцца ў большы бок, а запісы не сыходзяць з першых пазіцый ў «трэндах» лакальнага Ютуба — гэта значыць, што цікавасць да Маршу сярод беларусаў толькі расце. 

Такі ўсплёск цікавасці да тэмы абвяргае словы прэзідэнта і асобных чыноўнікаў пра тое, што дэкрэтам №3 незадаволена толькі пару соцень чалавек у краіне. 

Але варта і адзначыць, што, калі відэа з маршу паглядзеў мільён — хай з іх прыкладна 80% будуць жыхарамі Беларусі, — выказаць сваё «Не» на Плошчу прыйшло толькі 3 тысячы беларусаў. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?