ААТ «Брэсцкае піва» выстаўлена на аўкцыён як адзіны маёмасны комплекс з пачатковай цаной 17 420 000 рублёў, паведамляецца ў аб'яве аб адкрыцці конкурснай вытворчасці па справах аб банкруцтве на сайце Вярхоўнага суда.

Фота: brestbeer.by

Фота: brestbeer.by

Таргі ў форме аўкцыёну пройдуць 4 красавіка а 11.00 у Брэсце на вуліцы Баўманскай, 18. На гэты ж адрас можна звярнуцца, каб азнаёміцца з прадметам гандлю.

ААТ «Брэсцкае піва» прызналі банкрутам 20 лістапада 2014 года. Па дадзеных Мінфіна, па выніках 2015 года выручка «Брэсцкага піва» склала 119,5 мільярда недамінаваных рублёў, чыстая страта — 22,7 мільярда недамінаваных рублёў.

8 красавіка 2016 года быў запланаваны аўкцыён па рэалізацыі маёмасці ААТ «Брэсцкае піва»: склады тары і галоўнага корпуса віна. Як паведамляў «Вячэрні Брест», таргі не адбыліся па прычыне адсутнасці заявак.

У маі мінулага года Эканамічны суд Брэсцкай вобласці падоўжыў тэрмін санацыі ААТ «Брэсцкае піва» на 12 месяцаў. У гутарцы для «Вячэрняга Брэста» антыкрызісны кіраўнік прадпрыемства Сяргей Цяльпук паведаміў, што новы план санацыi прадугледжваў далейшы рост аб'ёмаў вытворчасці, павелічэнне долі прадпрыемства на піўным рынку, каб палепшыць інвестыцыйную прывабнасць ААТ «Брэсцкае піва». Па выніках працы за 2016 год планавалася выйсці на бясстратную працу і своечасова разлічыцца па бягучых плацяжах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?