Ірак

У Іраку сёньня сьмяротнікі ўчынілі сэрыю тэрактаў. Загінулі сама меней 35 чалавек.

У Багдадзе ў выніку двух выбухаў забітыя 24 чалавекі, 72 параненыя. Выбух учынілі сьмяротніцы на шляху, якім ішлі шыіцкія паломнікі.

У Кіркуку на поўначы Іраку ахвярамі выбуху сталіся 11 чалавек, параненыя больш за 50. Сьмяротнік прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне сярод дэманстрантаў, якія сабраліся на акцыю пратэсту супраць закону пра мясцовыя выбары, які разглядаецца парлямэнтам.

Індыя

У суботу, 26 ліпеня, у індыйскім горадзе Ахмэдабадзе ў выніку сэрыі выбухаў загінулі 45 чалавек, 160 былі параненыя. Адказнасьць узяла на сябе малавядомая групоўка «Індыйскі муджахедын». Паліцыя арыштавала 30 чалавек. У нядзелю ў Ахмэдабадзе былі знойдзеныя новыя фугасы.

Турцыя

Два выбухі адбыліся 27 ліпеня ў Стамбуле на люднай вуліцы. Яны прагрымелі за некалькі гадзінаў да пачатку разгляду Канстытуцыйным судом Турцыі справы пра магчымы роспуск кіроўнай Партыі справядлівасьці й разьвіцьця.

Колькасьць ахвяраў дасягнула 16 чалавек. Калі прагучаў першы выбух, людзі кінуліся дапамагаць параненым, тады спрацавала другое прыстасаваньне.

Паводле Радио Свобода, BBC

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0