На Магілёўшчыне да канца 2009 году зьбіраюцца акцыянаваць каля пяцісот прадпрыемстваў. Гэтую лічбу агучыў старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Барыс Батура. Да канца гэтага году будуць акцыянаваныя ўсе сельскагаспадарчыя прадпрыемствы.

«Такім чынам зьявяцца эканамічныя рычагі ўплыву на кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацыяў, каб яны вярталі крэдыты, укладзеныя ў вытворчасьць», – гэтак тлумачыў неабходнасьць акцыянаваньня сельгаспрадпрыемстваў кіраўнік вобласьці.

Апрача таго на продаж зьбіраюцца выставіць акцыі магілёўскага аб’яднаньня «Хімвалакно», а таксама «Белшыны», магілёўскага заводу «Электрарухавік» ды Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў. Пры гэтым кантрольныя пакеты акцыяў застанецца ў дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?