З 30 ліпеня да 18 жніўня ў рамках праграмы па захаваньні Эўрапейскай гісторыка-культурнай спадчыны пройдзе летнік, арганізаваны Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў.

У праграме заплянавана прывядзеньне ў парадак падмуркаў сядзібнага дома Скірмунтаў у Шэметаве, добраўпарадкаваньне нямецкіх ваенных могілак Першай сусьветнай вайны ў Карабанах, усталяваньне ў памяць пра разбураныя помнікі крыжоў і іх асьвячэньне.

Акрамя гэтага, прадугледжана правядзеньне цыклю лекцыяў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, фотавыстава, канцэрты, конкурсы, рэгіянальныя сэмінар і круглы стол.

Арганізатары забясьпечваюць пражываньне ў інтэрнаце і 3-х разовае гарачае харчаваньне. Ёсьць вольныя месцы. Жадаючыя прыняць удзел у летніку могуць патэлефанаваць арганізатарам на нумар: (+37529)1117332, альбо даслаць ліст на мэйл: [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?