Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС сталіцы затрымалі мінчука, які зрабіў дублікат ключоў, пракраўся ў кватэру на вул. Кальварыйскай і выкраў $3,1 тысячы, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

У міліцыю звярнулася жанчына, якая распавяла, што з яе кватэры было выкрадзена 3100 даляраў. Яна патлумачыла, што ў сумачцы, якая ляжала ў шафе ў адным з пакояў, знаходзіліся грашовыя сродкі ($9 тысяч). З 11 да 12 гадзін яна з'язджала па сваіх справах, а калі вярнулася, звярнула ўвагу, што ўваходныя дзверы зачыненыя ўсяго на адзін абарот замка. Жанчына дакладна памятала, што зачыняла іх на тры абароты. Гэтая акалічнасць здалася ёй падазронай, і яна вырашыла праверыць, ці ўсе рэчы на месцы. Аказалася, што ў сумачцы не хапала грошай.

У выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі крымінальнага вышуку знайшлі выкрадальніка — ім аказаўся 22-гадовы сужыцель пляменніцы гаспадыні кватэры. Раней хлопец быў судзімы за аналагічнае злачынства. Высветлілася, што малады чалавек ведаў пра грошы. Каб патрапіць унутр кватэры, ён узяў ключы сына гаспадыні і зрабіў дублікат. У затрыманага канфіскавалі выкрадзенае, але $400 ён ужо паспеў патраціць на асабістыя патрэбы.

У дачыненні да затрыманага распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 205 (крадзеж) КК РБ. Праводзіцца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0