У прыгарадзе Стамбула ўрэзаўся ў тэлевежу пасажырскі верталёт S-76, на борце якога ў якасці пасажыраў знаходзіліся чацвёра расіян. Усе яны загінулі, піша ВВС. 

Абломкі верталёта, які ўпаў на шашы ў Стамбуле. Фота Getty

Абломкі верталёта, які ўпаў на шашы ў Стамбуле. Фота Getty

Па інфармацыі СМІ, верталёт належыць турэцкай групе кампаній Eczacibasi. Яна ўжо пацвердзіла, што сярод загінулых былі чацвёра расіян. Таксама ў верталёце былі два пілоты і адзін грамадзянін Турцыі.

Як паведаміў кіраўнік адміністрацыі раёна, акрамя іх загінуў яшчэ як мінімум адзін чалавек. Такім чынам, усяго загінулі пяць чалавек. Лёс яшчэ двух пакуль не ўдакладняецца.

Getty

Getty

Верталёт вылецеў з стамбульскага аэрапорта Атацюрка. Праз пяць хвілін палёту ён урэзаўся ў тэлевежу і ўпаў на шашы. Цяпер дарога перакрытая. На месцы здарэння працуюць пажарныя, медыкі і ратавальнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?