Каля 13.00 на Сляпянскай воднай сістэме патануў чалавек. Пра гэта паведаміў БелТА вядучы спецыяліст мінскай гарадской арганізацыі Асвод Аляксандр Аляксеенка.

Мужчына гадоў сарака накіроўваўся ў краму, вырашыў скараціць шлях па лёдзе і перайшоў канал Сляпянскай воднай сістэмы паблізу дома 18 на вул.Шчотаўка. Дайшоў да крамы і вяртаўся назад. На зваротным шляху праваліўся пад лёд. Відавочцы выклікалі МНС. Ратавальнікі выцягнулі яго з-пад лёду. Але спробы рэанімацыі не дапамаглі — мужчына памёр.

Мінская гарадская арганізацыя Асвод нагадвае, што выхад на лёд вадаёмаў Мінска і Мінскай вобласці з 1 сакавіка 2017 года забаронены.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна