Актывіста Сяргея Пальчэўскага выпусцілі ў пятніцу пасля трох сутак арышту, перадае TUT.BY. Яго сустракалі каля ІЧУ на Акрэсціна, але Пальчэўскага вывезлі і адпусцілі на волю ў Першамайскім РУУС.
Нагадаем, што 7 сакавіка актывіста затрымалі ў пад'ездзе дома і даставілі ў Першамайскі РУУС. Увечары ён ужо быў на судзе, дзе яго асудзілі на 3 сутак (першапачаткова было вядома аб 10 сутках) арышту па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
24 лютага Сяргей Пальчэўскі прыкаваў сябе кайданкамі да грузавіка будаўнікоў у знак пратэсту супраць забудовы ўчастка ва ўрочышчы «Курапаты».
0
0
0
0
0
0