Беларуска Дар'я Домрачава заняла трэцяе месца ў спрынтарскай гонцы на этапе Кубка свету па біятлоне ў фінскім Кантыялахці.

Фота Дзяніса Касчючэнкі

Фота Дзяніса Касчючэнкі

Домрачава не дапусціла ніводнага промаху і 20 секунд прайграла нарвежцы Цірыль Экхаф (0+0). Другое месца заняла немка Лаура Дальмайер (0+1), якая саступіла 18 секунд.

Па хуткасці бегу Домрачава паказала сёмы вынік, па хуткастрэльнасці - 51-ы.

Надзея Скардзіна (0+0) стала 26-й, Дар'я Юркевіч (0+1) — 61-й, Ірына Крыўко (2+0) - 69-й, Надзея Пісарава (0 + 2) - 80-й.

Гэта другое прызавое месца Дар'і Домрачавай пасля вяртання ў Кубак свету. У яе актыве таксама серабро ў гонцы пераследзе на чэмпіянаце свету ў Хохфільціне.

У суботу пройдзе пераслед па выніках сённяшняга спрынту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?