Фота з фэйсбука Дзяніса Садоўскага

Фота з фэйсбука Дзяніса Садоўскага

Дэпутат, сябра АГП Ганна Канапацкая прыехала са зламанай нагой да Маладзечанскага РУУС, дзе знаходзяцца лідар АГП Анатоль Лябедзька, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, лідар руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч і актывіст БХД Вольга Кавалькова, затрыманыя сёння пасля акцыі пратэсту ў Маладзечне.

Дэпутату ўдалося прайсці ў будынак мясцовага РУУС і пагаварыць з міліцэйскімі начальнікамі.

«Абуральнае затрыманне людзьмі ў цывільным лідараў беларускай апазіцыі ў Маладзечне. Яшчэ больш абуральныя паводзіны работнікаў МУС», — выказалася Канапацкая на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Яна патрабуе, каб затрыманых вызвалілі, паколькі на іх былі складзеныя пратаколы, і патрэбы ў іх знаходжанні ў пастарунку цяпер няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0