Затрыманых у Маладзечне пасля акцыі пратэсту лідараў апазіцыі пакідаюць, праўдападобна, пад арыштам да суда. Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў затрыманы старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

У пятніцу, 10 сакавіка, у Маладзечне прайшла акцыя пратэсту супраць дэкрэта №3. Пасля яе сканчэння былі жорстка затрыманыя лідар АГП Анатоль Лябедзька, старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, актывіст БХД Вольга Кавалькова, а таксама некалькі шараговых удзельнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0