«Стала толькі што вядома, што Паліну Шарэнду вязуць у суд Ленінскага раёна», — паведаміла ў фэйсбуку журналістка Тамара Шчапёткіна.
Сёння Паліна выйшла з дому на пачатку 9 раніцы і не вярнулася, тэлефон быў заблакаваны. Дома заставаліся двое маленькіх дзяцей, якіх ужо прыходзілі наведваць міліцыя і органы апекі. З дзецьмі была маці Паліны.
Нагадаем, Паліна Шарэнда выступала на мітынгу 5 сакавіка з прамовай у абарону затрыманага мужа і з заклікам да барацьбы да поўнай адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. Яе мужа Андрэя Шарэнду 6 сакавіка аштрафавалі на 575 рублёў.





