Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сказала Свабодзе, што пойдзе на сёньняшнюю акцыю пратэсту супраць дэкрэту №3 на мыліцах:

«Я вельмі хачу паўдзельнічаць у акцыі. Вядома, мне цяжка ісці на мыліцах разам з пратэстоўцамі ўсю дарогу. Таму я вырашыла толькі выступіць на акцыі. Думаю, людзі зразумеюць мой стан і гэтае маё рашэнне».

Ганна Канапацкая зламала нагу ў канцы лютага. Тады ж дактары сказалі, што лячэнне зойме прыкладна шэсць тыдняў.

Ганна Канапацкая каля Маладзечанскага РАУС у пятніцу, 10 сакавіка, пасля таго як затрымалі А.Лябедзьку, В.Рымашэўскага, Ю.Губарэвіча, В.Кавалькову

Ганна Канапацкая каля Маладзечанскага РАУС у пятніцу, 10 сакавіка, пасля таго як затрымалі А.Лябедзьку, В.Рымашэўскага, Ю.Губарэвіча, В.Кавалькову

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0