Аршанскага актывіста кампаніі «Гавары праўду» Ігара Грышанава 15 сакавіка вызвалілі з ізалятара часовага ўтрымання, у якім ён знаходзіўся трое сутак. Пра гэта праваабаронцам стала вядома з паведамлення мясцовай актывісткі.

Фота Паліны Сцепаненкі

Фота Паліны Сцепаненкі

Раней у СМІ паведамлялася, што ў дачыненні да Грышанава праводзяцца следчыя дзеянні, яго дапытваюць у межах нейкай крымінальнай справы. Толькі сёння, па вызваленні, стала вядома, што супраць актывіста заведзена крымінальная справа па ч.1 артыкула 211 Крымінальнага Кодэксу (прысваенне альбо растрата маёмасці).

Сябры Ігара Грышанава звязваюць затрыманне з тым, што Ігар мог бы ўзяць удзел у «Маршы недармаедаў», які прайшоў у Оршы 12 сакавіка. Але ён раптоўна знік на другі дзень.

7 сакавіка невядомыя асобы ажыццявілі напад на сядзібу ў Стаўрах, якая належыць актывісту. Зламыснікі ўзламалі замкі і патрапілі ў памяшканне. Зніклі толькі дакументы, якія тычыліся грамадскай дзейнасці актывіста. А 11 сакавіка следчыя завялі крымінальную справу, у межах якой і затрымліваўся Грышанаў. На аграсядзібе ў Стаўрах вядуцца следчыя дзеянні, накладаецца арышт на маёмасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?