Каардынатар руху «За свабоду» ў Магілёўскай вобласці, заяўнік сённяшняга «Маршу недармаедаў» Алесь Сілкоў дастаўлены ў РАУС, паведамляе прэс-служба арганізацыі.

«За мной прыехалі двое, у тым ліку міліцыянт Балібікін, сказалі: «Паедзем на размову. Вы не абвінавачаны, не сведка, толькі паразмаўляць наконт вашага вечара. Далей было цяжка спрачацца. Павезлі», - сказаў Алесь Сілкоў.

Па ягоных словах, ён зараз знаходзіцца ў РАУС. «Баюся, размова зацягнецца», - сказаў Сілкоў.

Сёння ў Магілёве павінна прайсці акцыя. Арганізатары паведамілі ўладам, што яна пройдзе ў цэнтры горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0