З 2 да 5 жніўня па праспэкце Пушкіна —ад Прытыцкага да Альшэўскага — ня будуць хадзіць тралейбусы. На час дарожных работ памяняюць звыклыя маршруты нумарам 10, 33, 38, 39, а № 54 і 55 увогуле скасуюць.

10‑ы і 39‑ы маршруты будуць хадзіць з толькі да Пушкінскай станцыі мэтро. З супрацьлеглага боку тралейбусы 33 і 38 даедуць па сваім маршруце толькі да вуліцы Альшэўскага, а пасьля завернуць на ДС «Масюкоўшчына».

Замест 10‑га тралейбуса ў Вясьнянку з Масюкоўшчыны пусьцяць тралейбус № 67. Ён пойдзе па Альшэўскага, Пушкіна, Арлоўскай, Пераможцаў (б. Машэрава), Нарачанскай.

Для кампэнсацыі зьнятага тралейбуснага руху на праспэкце Пушкіна адкрыюць таксама часовы аўтобусны маршрут № 168 «Адоеўскага» — Рэспубліканскі цэнтар тэнісу. Ягоны шлях праляжа па Адоеўскага, Пушкіна, Ціміразева, Сапёраў, Пераможцаў, Арлоўскай, — і назад па Пушкіна на Адоеўскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0