Рада нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) Украіны прыняла рашэнне часова спыніць грузавыя перавозкі праз лінію размежавання ў зоне ўзброенага канфлікту на Данбасе, перадае Укрінфарм.
Фота: dpsu.gov.ua
Як паведаміў сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў па выніках пасяджэння, да 13.00 серады павінны быць перакрытыя усе аўтамабільныя і чыгуначныя шляхі, якія вядуць да лініі размежавання ў зоне ўзброенага канфлікту.
Як паведамляў УНІАН, улічваючы захоп украінскіх прадпрыемстваў і абвастрэнне сітуацыі ў зоне АТА, РНБА прыняў рашэнне спыніць перавозкі грузаў праз лінію сутыкнення, фактычна падтрымаўшы блакаду чыгункі з акупаваных раёнаў на Данбасе, якую ажыццяўляюць ветэраны АТА.
Рашэнне будзе дзейнічаць да рэалізацыі першых двух пунктаў Мінскіх дамоўленасцяў, якія прадугледжваюць спыненне агню, а таксама да вяртання пад ўкраінскую юрысдыкцыю захопленых на Данбасе прадпрыемстваў, паведаміў сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў.
У прэс-службе Турчынава растлумачылі, што гаворка ідзе толькі пра грузавыя транспартныя перавозкі. Мірныя жыхары па-ранейшаму могуць свабодна перамяшчацца праз лінію размежавання і перавозіць з сабой асабісты багаж, піша liga.net са спасылкай на Дзяржпагранслужбу Украіны.
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што выключэннем павінны быць толькі гуманітарныя грузы ўкраінскіх і міжнародных гуманітарных арганізацый, ААН, Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа.





