2 красавіка ў клубе «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) адбудзецца вясновы «Спеўны сход».
А 18.00 распачнуць сход музычныя госці з Полацку — фальклорны гурт «Варган». Яны прадставяць цікавую праграму народных песень з Віцебшчыны.
А 20.00 свята музыкі і песні працягнецца серыяй майстар-класаў:
— майстар-клас «Сіла і апора гуку» ад Сяржука Доўгушава;
— майстар-клас па этна-спевах ад Вольгі Емельянчык;
— знаёмства з народнымі вясновымі песнямі і сумесныя спевы.
УВАХОД ВОЛЬНЫ!





