Пра тое, што некаторыя СМІ неаб’ектыўна падаюць інфармацыю і вартыя штрафаў за гэта, генеральны пракурор Аляксандр Канюк заявіў журналістам перад пачаткам паседжання палаты прадстаўнікоў.

Аляксандар Канюк. Фота Сяргея Гудзіліна

Аляксандар Канюк. Фота Сяргея Гудзіліна

Заява прагучала ў ходзе абмеркавання разгона мірнай акцыі 25-га сакавіка.

«Вы бачылі мірных дэманстрантаў? А я бачыў не вельмі мірных», — сказаў Канюк.

На пытанне, у чым палягала нямірнасць, Канюк адказаў пытаннем: «А ў чым палягала мірнасць?».

Нічога незаконнага ў зацягванні Мінгарвыканкамам разгляду заяўкі [рашэнне было прынята толькі вечарам 24 сакавіка — НН] Канюк таксама не знайшоў. «Усё там было па законе, мы цікавіліся».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?