Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю. Самалёт кіраўніка дзяржавы зрабіў пасадку ў аэрапорце Пулкава.
У Санкт-Пецярбургу адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным. Чакаецца, што кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць шырокі комплекс пытанняў развіцця двухбаковых беларуска-расійскіх адносін з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, якая ёсць у гэтых сферах праблематыку, а таксама ўзаемадзеянне ў інтэграцыйных фарматах.