У ноч з нядзелі на панядзелак на Вялікім Каменным мосце ў Маскве загінула беларуска. Пра гэта паведаміла крыніца ў праваахоўных органах. Па дадзеных крыніцы, інцыдэнт адбыўся каля 22.00.

Па цэнтры Масквы гуляла вясёлая кампанія, у якой былі Сяргей і 27-гадовая Наталля. Падчас прагулкі паміж маладымі людзьмі ўзнікла сварка на глебе рэўнасці. Па словах Сяргея, яго дзяўчына пералезла праз парапет, зачапілася за ліхтар і ўпала ў Маскву-раку з Вялікага Каменнага моста. Ён паклікаў на дапамогу сябра і выклікаў МНС і хуткую. Сябар спрабаваў выцягнуць дзяўчыну з вады. У выніку абаіх выцягнулі ратавальнікі. Дзяўчыну выратаваць не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0