«Чарнобыльскі шлях» у 2016 годзе

«Чарнобыльскі шлях» у 2016 годзе

Аргкамітэт правядзення «Чарнобыльскага шляху» — акцыі на чарговую гадавіну трагедыі на Чарнобыльскай АЭС — падаў заяўку ў Мінгарвыканкам.

Заяўнікі прапануюць збор 26 красавіка а 18.30 каля Тэатра оперы і балету, ад 19.00 шэсце вуліцаю Максіма Багдановіча да Чарнобыльскай капліцы, што на скрыжаванні Арлоўскай і Карастаянавай. Каля Чарнобыльскай капліцы а 20-й гадзіне плануецца ўскладанне кветак і запальванне знічоў.

Пад заяўкай стаяць подпісы прадстаўнікоў партыі БНФ, аргкамітэта партыі «БХД», кампаніі «Гавары праўду», руху «За свабоду» і партыі «Зялёныя». На акцыі маюць гучаць лозунгі супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС і лёзунг «Не» — Чарнобылю экалагічнаму і палітычнаму».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?