Міністэрства юстыцыі вынесла пісьмовае папярэджанне Партыі БНФ за акцыю на Дзень Волі 25 сакавіка ў Менску, якая прайшла не па дазволеным уладамі маршруце.
Як паведаміў старшыня партыі Аляксей Янукевіч, БНФ не згодны з гэтым пісьмовым папярэджаннем і будзе абскарджваць яго ў Вярхоўным судзе.





