life.ru
У выніку выбуху загінулі 10 чалавек, пацярпелі 47, паведаміла міністр аховы здароўя Расіі Вераніка Скварцова. Да гэтага Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт паведамляў аб дзевяці загінулых, а гарадскія ўлады — аб 22 пацярпелых.
Яшчэ адно самаробнае выбуховае прыстасаванне, знойдзенае на станцыі метро «Плошча паўстання», абясшкоджанае.
Выбух адбыўся на перагоне паміж «Сянной плошчай» і «Тэхналагічным інстытутам» пры адпраўленні цягніка.
***
«Папярэдне, выбухам сур'ёзна пашкоджана па адным вагоне на кожнай станцыі, праводзіцца эвакуацыя пацярпелых як з пашкоджаных вагонаў, так і непасрэдна са станцый метрапалітэна», — паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца ў экстраных службах.
***
Магутнасць выбуховых прылад складае каля 200-300 грамаў у трацілавым эквіваленце. Як мяркуецца, бомбы былі самаробнымі і былі начыненыя паражальнымі элементамі.
***
Усе станцыі пецярбургскага метрапалітэна зачыненыя. Пра гэта паведаміў афіцыйны канал пецярбургскай падземкі ў «Телеграме».
***
З заўтрашняга дня ў Пецярбургу аб'яўляецца трохдзённая жалоба па ахвярах тэракту.
***
«Фонтанка» апублікавала фота падазраванага ў выбуху ў пецярбургскім метро.





