Шэф-рэдактар газеты «Свабодныя навіны плюс» Аляксандр Уліцёнак апублікаваў у сваім фэйсбуку фота велізарнай чаргі на пашпартны кантроль у аэрапорце. Разам з іншымі пасажырамі ў ёй стаіць кіраўнік Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч.

«Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч — гэта яшчэ і неймаверная сціпласць. Вось сцэна ў аэрапорце: гадзінная чарга да пашпартнага кантролю, ён разам з намі, такімі рознагрэшнымі і простымі. А мог як мінімум ляцець бізнэс-класам, скарыстацца VIP-«шчылінай». Але не! Я бачыў: для 71-гадовага кіраўніка Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі такі стыль абсалютна натуральны. Па-хрысціянску ўсё быццам і правільна, але ніяк не магу ўявіць, каб нехта іншы, яму падобны, таксама апынуўся ў хвасце «боінга», затым у гэтай задушлівай чарзе… Зрэшты, Бог ім, іншым, суддзя, але я, праваслаўны, проста захапляюся арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам… Дзякуй Вам за доўгую маўклівую пропаведзь! Бязгучная, многім яна ўсё ж дапамагла спасцігнуць яшчэ адну грань быццам зусім простай запаведзі — быць адзінымі…» — так пракаментаваў фота Аляксандр Уліцёнак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?