Бярозаўскі сыраробчы камбінат вырашыў параіцца са спажыўцамі: ці патрэбная беларуская мова на ўпакоўцы.
Калі актывіст Ігар Случак паведаміў пра гэта ў сваім фэйсбуку, абавязковае выкарыстанне беларускай мовы падтрымлівалі 58% рэспандэнтаў.
Аднак цяпер за кошт карыстальнікаў фэйсбука лічбы істотна змяніліся.





